СЛОНІМ – СЯДЗІБА МУЗАЎ

СЛОНІМ – СЯДЗІБА МУЗАЎ

6 кастрычніка ў 15:00 адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы, прысвечанай Міхалу Клеафасу Агінскім ў Слонімскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Сёлета ўся цывілізаваная супольнасць свету святкуе 250-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765 – 1833), вялікага патрыёта нашай Радзімы, кампазітара, палітычнага і грамадскага дзеяча свайго часу. Слонім, дзякуючы мецэнатам з роду Агінскіх, быў сапраўдным цэнтрам прагрэсіўнай мастацкай культуры.

З нагоды слаўнага юбілею беларускія мастакі аб’ядналі свае намаганні і наладзілі ў былой сядзібе Агінскіх мемарыяльную выставу. Сябры суполкі “Арт-Слонім” Васіль Грыневіч, Яўген Іваноў, Казімір Кулеш, Леанід Богдан, Алесь і Марыя Стацэнкі, Андрэй Сідараў, Уладзімір Макарэвіч падрыхтавалі сапраўдную сімвалічную панараму горада і наваколля, дзе бавілі свой час, шукалі і знаходзілі творчае натхненне вялікія прадстаўнікі вядомага княжацкага роду Агінскіх.

Мастакі суполкі “Абуджэнне” з Мінска і Узды Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка прапануюць свае новыя творы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Міхала Казіміра і Міхала Клеафаса Агінскіх ў музычнай, палітычнай і грамадскай сферы, беларускім мясцінам, якія захоўваюць памяць пра вялікія часы творчага росквіту барока, класіцызму і рамантызму.

Увазе гледачоў таксама прапануецца серыя італьянскіх краявідаў. Як вядома, Міхал Клеафас Агінскі апошні перыяд свайго жыцця правёў у Фларэнцыі. У Слоніме ўпершыню дэбютуюць перад аматарамі мастацтва маладыя мастакі творчай арт-майстэрні Уладзіміра Сайко, якія таксама прысвячаюць у графіцы і жывапісе сваё творчае бачанне значнасці плённай дзейнасці Агінскіх. Гэта – Анастасія Кунец, Анастасія Чмялёва, Уладзіслаў Шуцько. Лепшыя творы мастакоў пасля завяршэння выставы будуць падараваны Слонімскаму краязнаўчаму музею, каб пакласці грунтоўную аснову творчай калекцыі, прысвечанай слаўным дзеячам нашай айчыннай культуры. Сучасныя мастакі шчыра ўпэўнены, што Слонім, як і ў былыя часы, перажывае сваё культурнае адраджэнне і стварае натхняльную атмасферу, у якой вольна і дастойна адчуваюць сябе ўсе шчырыя і шляхетныя музы творчасці.

newsbel.by-25.09.2015-YZbpkO7e5zO93kiTdaUvjNPBuvs3wfov

newsbel.by-25.09.2015-AdkeN7yupHrzh1wv3AV02JDPmCLAd1PO

newsbel.by-25.09.2015-wsgmiuVFUDOv5YWTuhKiEWr3VVEqoYZU

newsbel.by-25.09.2015-eTvylbzEuUNyMgPSgvMfbA2hZOpZntnC

newsbel.by-25.09.2015-PTEPJAaTDCp766xWx1xkF5uhsuaKmW1c

newsbel.by-25.09.2015-0E39BdByHPk9NJMSx6o4kQsW5cMOut0v

newsbel.by-25.09.2015-OzQCxFCcQwnLOJHGnsPZ4etIJ8OCvAck

newsbel.by-25.09.2015-zT7VnLvIkGJeXh1mFKLprl5XaH5mTEkt

newsbel.by-25.09.2015-6d2PbnQMqFba2xYh9oiTzzmBX5fwivQo

newsbel.by-25.09.2015-7YyWMMCa9VAh3FFKGLbYvnjmVoEa8a1f

newsbel.by-25.09.2015-BmCtGuoUF61SzzRBr0BjrBQBnNCO6gcI

comments powered by HyperComments
Россия и Беларусь снимут сериал о главе советского МИД Громыко Россия и Беларусь снимут сериал о главе советского МИД Громыко

04.12.2016 стало известно, что Россия и Беларусь снимут на ТРО Союзного государств сериал "Господин Нет" о главе советского МИД...

Читать полностью
«Евровидение-2017»: от Испании хочет поехать священник «Евровидение-2017»: от Испании хочет поехать священник

04.12.2016 стало известно, что на «Евровидение-2017» от Испании хочет поехать священник. Падре Дамиан уже не впервые принимает участие...

Читать полностью
Курсы валют НБРБ
  • Доллар США
    1.9706
  • Евро
    2.0897
  • 100 Российских рублей
    3.0843
  • 100 Украинских гривен
    7.5257
  • 10 Польских злотых
    4.6746
Новости экономики
Поcледние новости
Фотогалерея
Видеогалерея
Наверх