Творчае свята ў Слоніме

Творчае свята ў Слоніме

6 кастрычніка 2015 ў выставовай зале Слонімскага гісторыка-краязнаўчага музея адбылася ўрачыстае адкрыццё выставы “Слонім – сядзіба музаў”, прысвечанай 250-годдзю са дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.

Мастакі Слоніма, Мінска і Узды, сябры мастацкіх суполак “Абуджэнне” і “Арт-Слонім” Андрэй Лычкоўскі, Васіль Грыневіч, Яўген Іваноў, Фёдар Ладуцька, Алесь Стацэнка, Казімір Кулеш, Леанід Богдан, Андрэй Сідараў і іншыя прысвяцілі свае творы жыццю і дзейнасці вялікага кампазітара і патрыёта Бацькаўшчыны, адлюстравалі шмат пейзажных матываў Слоніма, у якім часта бываў малады творца ў гасцях у свайго дзядзькі Міхала Казіміра Агінскага.

Гучала музыка М.К. Агінскага ў выкананні педагогаў музычнай школы, слонімскія дзеці з вялікім артыстызмам выканалі танец “Паланэз”, выступоўцы, сярод якіх быў дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ала Сопікава , адзначалі важнасць такой культурнай падзеі для цэлага рэгіёна, які з кожным годам набывае ўсё большую актыўнасць. Мастакам суполкі “Абуджэнне” былі ўручаны граматы за актыўны ўдзел у культурным жыцці Слонімшчыны, захаванне і абагачэнне культурнай спадчыны беларускага народу .

Пасля ўрачыстай часткі адбыўся майстар-клас удзельнікаў выставы, якія малявалі партрэты, пісалі нацюрморты, каб стварыць творчую атмасферу, спрыяльную для жывых дыскусій, уражанняў, звязаных з успрыманнем магчымасцей сучаснага мастацтва.

Гэта супольная выстава прадэманстравала тое, як важна праяўляць шчырую творчую ініцыятыву і аб’ядноўваць намаганні, памятаючы вялікія падзеі нашай гісторыі і культуры. Яна стала важным унёскам у святкаванні слаўнага юбілею М.К. Агінскага. Слонім адчуў яшчэ раз у гісторыі, як умацоўваецца за ім яго годнае культурнае найменне – “Сядзіба музаў”.

Кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка

newsbel.by-9.10.2015-jPVYiu8fv1JJM0Zh62A4ZMp3ZMuX0Qoj

newsbel.by-9.10.2015-cIZVzRAvUexvn8maPYSyJylW7tYXIaYV

newsbel.by-9.10.2015-yCqaCj8aY4enZ9MiJcmwAdqjBw9h6IgF

newsbel.by-9.10.2015-jETs8mXtBgiaKFXlDiNMzqdv1LgDlCsE

newsbel.by-9.10.2015-M8HP6e6ORWux7PoHlDuNoBafkf5R4ozQ

comments powered by HyperComments
Фанаты не хотели отпускать Лявона Вольского на концерте в Вильнюсе Фанаты не хотели отпускать Лявона Вольского на концерте в Вильнюсе

В субботу третьего декабря в Вильнюсе белорусский рок-музыкант Лявон Вольский представил презентацию своего нового альбома...

Читать полностью
«Евровидение-2017»: от Испании хочет поехать священник «Евровидение-2017»: от Испании хочет поехать священник

В международном конкурсе «Евровидение-2017» Испанию может представлять священник, сообщают СМИ. Свою кандидатуру на национальный...

Читать полностью
Курсы валют НБРБ
  • Доллар США
    1.9703
  • Евро
    2.1019
  • 100 Российских рублей
    3.0717
  • 100 Украинских гривен
    7.6088
  • 10 Польских злотых
    4.6724
Новости экономики
Поcледние новости
Фотогалерея
Видеогалерея
Наверх