Минск   +2 °C
Суббота  19.04
   3.28
   3.5

Адкрыццё мастацкай выставы «Да Турава з натхненнем» у Тураўскім гісторыка-краязнаўчым музеі

04 августа, 2015

Валентина Калинина

6 жніўня 2015 года адбудзецца адкрыццё першай выставы мастацкай суполкі “Абуджэнне” на тураўскай зямлі. Удзельнікі выставы і сябры суполкі Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка ўжо некалькі гадоў запар вандруюць па розным рэгіянальным культурным цэнтрам Беларусі і дэманструюць на сваіх выставах шматлікія творы, прысвечаныя прыродзе, гісторыі і сучаснасці нашай Радзімы.

Іх творы ўжо пабачылі аматары мастацтва ў Полацку, Крычаве, Слоніме, Лідзе, Пружанах, Ружанах, Ваўкавыску, Свіслачы, Уздзе, Вілейцы, Мінску, Мар’інай Горцы. Пасля завяршэння выстаў, мастакі перадаюць у дар музеям частку сваіх твораў, каб узбагаціць рэгіянальныя музейныя калекцыі творамі сучаснага беларускага мастацтва культурна-асветніцкай скіраванасці. Гэта робіцца на дабрачынных пачатках з мэтаю актывізаваць сувязь мастакоў з беларускім грамадствам.

У гэтым сябры суполкі “Абуджэнне” бачаць сваю сучасную творчую місію. Мастакоў-“абуджэнцаў” звязвае вялікая любоў да вобразаў роднай зямлі. Андрэй Лычкоўскі жыве ў раённым цэнтры Узда Мінскай вобласці, іншыя – ў Мінску. Але гэта не перашкаджае ім рэгулярна сустракацца, выязжаць на эцюды, планаваць супольныя выставы. Яны – сапраўдныя творчыя аднадумцы.

Пры магчымасці яны запрашаюць прымаць удзел у іх выставах мастакоў з рэгіянальных цэнтраў, а таксама маладых творцаў, якія патрабуецца супольная падтрымка. На гэтай выставе прымаюць удзел госці суполкі: Вольга Гацко (Мінск) і Лізавета Прышчэпа (Узда). Мастакі спадзяюцца, што іх выстава выклікае жывую цікавасць гледачоў слаўнага тураўскага краю, і яны пачэрпнуць тут новае натхненне, перажывуць патрэбныя ўражанні для актыўнага развіцця сваёй асветніцкай творчасці.

newsbel.by-4.08.2015-JSuyzVO6ePGTb5AR7wOt09Ds8Sg5mSt5

newsbel.by-4.08.2015-dwbLxGS1KhE0MmNmfob1SAbmuG3Cc1Mp

newsbel.by-4.08.2015-QJZuqFLsGltoNpj1C0y8RDsE2GcaGR5x

newsbel.by-4.08.2015-xxVfOY6LtyjzTZy3jpxcwSgjoNVTOEGm

newsbel.by-4.08.2015-dBoYFcIcHi2U0rlvvxzDbElewrNIsJzG

Adblock
detector